Будаўнiцтва регулюемай вакуум-крышталiзацыйнай устаноўкi для крышталiзацыi калiя хлорыстага для САФ 4 РУ ОАО «Беларуськалiй»

Мэта i прызначэнне праекта: будаўнiцтва новай техналагiчнай лiнii па вытворчасцi калiя хлорыстага буйнакрышталiчнага галургiчнага вытворчасцю не менш 1 500 000 тон у год.

Метад вытворчасцi: вакуум-крышталiзацыя калiя хлорыстага з гарачых насычаных шчолачаў. Абраны працэс  атрымання буйнакрышталiчнага хлорыстага калiя заключаецца у ступенчатым выпарванii шчолачаў пад вакуумам на ўстаноўцы, якая складаецца з сямi выпарвацеляў. З мэтай максiмальнай энергаэфектыўнасцi ва ўстаноўцы прадугледжана рекуперацыя цеплавой энергii пры ахалоджваннi матачнай шчолачы пры дапамозе тытанавых паверхнявых цеплаабменых апаратаў i канденсатараў змешвання. Для памяншэння пенаўтварэння ўстаноўка аснашчана аўтаматычнай сiстемай прыгатавання i дазiравання антыўспенiвацеля.

Гатовы прадукт: калiй хлорысты буйнакрышталiчны, хiмiчная  формула – KCl, сярэднi памер зросткаў крышталяў акруглай формы dср = 0,6 - 0,8 мм. Предугледжана вытворчасць калiя хлорыстага буйнакрышталiчнага з утрыманнем карыснага кампанента ў пералiку на К₂О не менш 60,0% з магчымасцю вытворчасцi калiя хлорыстага буйнакрышталiчнага з утрыманнем карыснага кампанента ў пералiку на К₂О не менш 62,0%.

Срок рэалiзацыi праекта: 20 месяцаў.

У склад пастаўкi ўвайшоў базавы тэхнiчны праект з техналагiчнымi рашэннямi i архiтэктурна-будаўнiчым заданнем на праектаванне вытворчага корпуса, трохмерным мадэляваннем усёй устаноўкi.

Асноўныя характарыстыкi праекта:

У склад пастаўкi ўвайшлi: аўтаматызацыя працэса да пульта аператара, шэф-мантаж, навучанне i пуска-наладка ўсяго комплекса абсталявання, прыёмачныя iспыты i пуск у эксплуатацыю.

Linkedin